Нягледзячы на вайну і мабілізацыю, мігранты працягваюць штурмаваць мяжу Беларусі з ЕС
За мінулыя суткі ў Літву і Польшчу не ўпусцілі 178 мігрантаў з боку Беларусі. Пра гэта паведамляе reform.by са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
![6789.jpg 6789.jpg](/img/v1/images/6789.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
54 чалавекі, сярод якіх грамадзяне Эрытрэі і Ганы,
спрабавалі трапіць у Польшчу. 10 замежнікаў, якія падлезлі пад бар'ер, выціснулі на
тэрыторыю Беларусі. На ўчастку Белавежа былі затрыманыя два памагатыя.
Грамадзянін Польшчы перавозіў трох мігрантаў з Самалі, а грамадзянін
Туркменістана перавозіў 5 афганцаў.
![Ці справакуе «частковая мабілізацыя» новы беларускі мігранцкі крызіс? Ці справакуе «частковая мабілізацыя» новы мігранцкі крызіс у Беларусі?](/img/v1/images/form_photoreport_imageid_603025_adf144f0ffaa5551636993182.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 124 мігранты. З пачатку гэтага года літоўскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 7754 мігрантам. Усяго з 3 жніўня мінулага года, калі было прадастаўлена права разварочваць мігрантаў, 15 860 з іх не былі дапушчаныя ў Літву з Беларусі.