Амаль дзве тысячы фураў чакаюць на выезд з Беларусі
На мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай выезду з нашай краіны чакаюць 1900 фур.

У «Грагароўшчыне», пераходзе на беларуска-латвійскае мяжы, афармлення на выезд чакаюць 285 дальнабойшчыкаў.
У «Урбанах» пад Браславам сабралася 250 фураў.
На польскім напрамку сітуацыя менш напружаная: у «Брузгах» у чарзе чакае 140 машынаў, у «Бераставіцы» — 100 грузавікоў.
Крытычная карціна — на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле стану на 18:00, на пераходзе «Каменны Лог» знаходзіцца амаль 600 грузавікоў.
У «Беняконях» — 270 кіроўцаў, у «Прывалцы» — больш за 260 фураў (столькі ж — у «Катлоўцы»).