У Рызе каля 5 тысяч чалавек выйшлі на акцыю супраць пераводу рускіх школ на латышскую мову
У Рызе каля пяці тысяч чалавек выйшлі на акцыю супраць пераводу рускіх школ на дзяржаўную латышскую мову, піша Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Калона прайшла ад тэатра «Дайлес» па галоўнай вуліцы горада Брывібас і завяршылася ля парка Эспланада.
Раней у красавіку прэзідэнт Латвіі Райманд Вейоніс падпісаў закон аб тым, што пасля 2021 года ва ўсіх сярэдніх школах у краіне выкладанне павінна весціся на латышскай мове. Гаворка ідзе ў тым ліку пра рускія школы.
Нагадаем, у 2004 годзе ў Латвіі прайшла рэформа адукацыі ў школах нацменшасцяў. У выніку была ўведзена двухмоўная сістэма навучання, пры якой у старшых класах рускіх школ на рускай мове можна выкладаць толькі 40% прадметаў. Рэформа выклікала масавыя акцыі пратэсту. Супраць яе выступалі прадстаўнікі рускамоўнай меншасці, а таксама некаторыя палітыкі, у прыватнасці, мэр Рыгі Ніл Ушакоў.
Паводле novayagazeta.ru