Андрэй Любецкі ў апошнім слове: «Спецыялістаў майго ўзроўню можна пералічыць на пальцах»
«Спецыялістаў майго ўзроўню можна пералічыць на пальцах адной, максімум дзвюх рук». Палітзняволены хірург Андрэй Любецкі выступіў з апошнім словам
«Мае досвед, веды і
ўменні спатрэбіліся б шматлікім людзям, калі я буду на волі і буду займацца
тым, чым займаўся 23 гады. [У мяне] вельмі эксклюзіўная спецыялізацыя, і ў
Беларусі спецыялістаў майго ўзроўню можна пералічыць на пальцах адной, максімум
дзвюх рук.
Што датычыцца дэнтальнай імплантацыі, то і ў гэтай галіне дасягнуў дастаткова вялікіх вышынь. Я толькі канстатую факты, у тым ліку аб тым, што на лячэнне прыязджалі людзі з усёй Беларусі, і ў тым ліку з-за мяжы. Акрамя таго, з-за мяжы звярталіся тыя, каму адмаўлялі з-за складаных сітуацый ці мэтанакіравана рэкамендавалі звярнуцца менавіта да мяне», — перадаюць словы палітвязня праваабаронцы.
Нагадаем, пракурорка запрасіла для Любецкага 5 гадоў калоніі. Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў.