Палітвязня Арцёма Майсіёнка асудзілі да 3 гадоў «хіміі»

 Учора, 14 красавіка, палітвязня асудзілі да 3 гадоў «хіміі» — і вызвалілі пасля 5-месячнага арышту

majsijonak.jpg

28-гадовага палітвязня Арцёма Майсіёнка  асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна 14 красавіка. Суддзя Юлія Блізнюк прызнала яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла яму тры гады «хіміі», паведамляюць праваабаронцы.
Арцёма вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову. Пад вартай у СІЗА-1 яго утрымлівалі з 23 лістапада 2021 года.