Аператара «Белсату» збілі міліцыянты, але суд лічыць вінаватым яго
У Мінскім гарадскім судзе сёння разгледзелі скаргу аператара «Белсата» Андруся Козела на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска.
![Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе](/img/v1/images/img_1077_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе
Пагадаем, падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчым участку яго збілі міліцыянты, а 7 сакавіка Андруся аштрафавалі на 735 рублёў.
У Мінскім гарадскім судзе пастанавілі пакінуць рашэнне без зменаў.
«Гэтае рашэнне чарговы раз падрывае давер у тое, што беларускія суды могуць быць незалежнымі і прымаць рашэнні паводле закона, а не тэлефоннага званка «зверху», — лічыць Андрусь Козел.
Андрусь будзе далей абскарджваць гэтае рашэнне, не выключае ён і таго, што скаргі будуць накіраваныя ў міжнародныя структуры.
У Беларусі працягваецца ціск на журналістаў «Белсату». Кожны месяц іх судзяць і даюць штрафы. За мінулы год агулам журналісты «Белсату» былі аштрафаваныя амаль на 25 тысяч долараў, больш чым на 20 тысяч еўра канфіскавана тэхнікі.
Паводле belsat.eu