Суд адмовіў у пазове аб маральнай кампенсацыі экс-фігурантам справы «Белага легіёну»
Суд Маскоўскага раёна прыняў рашэнне не задавальняць пазоў экс-фігурантаў справы «Белага легіёну» аб маральнай кампенсацыі.

Нагадаем, калектыўны пазоў падалі чатыры фігуранта справы «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»: Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Данілаў. У пазове была заяўлена сума кампенсацыі — 100 тысяч рублёў кожнаму. Па законе адказчыкам выступала Міністэрства фінансаў.
У судзе пазоўнікі тлумачылі, што патрабуюць кампенсацыю з-за трывогі за блізкіх, сяброў і з-за іх перажыванняў за лёс затрыманых, страчанага часу, працы і маральных пакут, звязаных з пачуццём знявагі гонару і годнасці ў выніку дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ, піша tut.by.
Прадстаўнік Мінфіна заявіў, што пазоў не прызнае, паколькі спыненне крымінальнай справы не даказвае, што дзеянні органаў, якія вялі яе, былі незаконнымі.
У выніку суд вырашыў пазоў не задавальняць.