Арганізатары Дня Волі ў Брэсце шукаюць валанцёраў
Дапамагчы ў арганізацыі свята Дня Волі просяць брэсцкія прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту.
У прыватнасці, трэба паставіць абсталяванне для мітынгу, зрабіць пляцоўкі для майстроў, упрыгожыць стужкамі ўваход да месяца святкавання 100-годдзя БНР, — паведаміў старшыня брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:
— У выніку нашы валанцёры атрымаюць досвед арганізацыйнай працы, паглядзяць знутры на ўсю кухню па арганізацыі правядзення падобнага ўзроўню фестываляў. Акрамя гэтага ў іх будзе магчымасць атрымаць у першую чаргу ўсю святочную сімволіку, якую мы будзем раздаваць на мерапрыемстве. А таксама пазнаёмяцца бліжэй з арганізатарамі.
Як адзначыў Зміцер Шыманскі, дапамога можа спатрэбіцца таксама падчас правядзення самога фестывалю. Адшукаць кантакт з арганізатарамі можна праз сацыяльныя сеткі.