Бігборды — па-беларуску!

Таварыства беларускай мовы адрэагавала на з’яўленне рускамоўных бігбордаў “Вместе мы Беларусь. І звярнулася з гэтай нагоды да кіраўніка Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.

Таварыства беларускай мовы адрэагавала на з’яўленне рускамоўных бігбордаў “Вместе мы Беларусь. І звярнулася з гэтай нагоды да кіраўніка Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.
ТБМ расцэньвае гэты факт як яўнае парушэнне раўнапраўя дзвюх моў. Складваецца ўражанне, адзначана ў звароце, што аўтары або заказчыкі гэтай прадукцыі (інфармацыі пра іх няма) “наўмысна ігнаруюць мову тытульнай нацыі. “Тым самым адбіраючы права носьбітаў беларускай мовы быць грамадзянамі сваёй Радзімы, — падкрэсліваецца ў пасланні ТБМ, накіраваным Ладуцьку 3 снежня.
“Мы ведаем, што візуальная інфармацыя на вуліцах у горадзе Мінску не можа з’явіцца без рашэння адміністрацыі, быць па-за яе ўвагай. Таму мы і звяртаемся наўпрост да кіраўніка гарадской адміністрацыі, — паведаміла Алена Анісім. ТБМ прапануе “выправіць гэтую прыкрую памылку: або зняць гэтыя бігборды, або дадаць слоган на беларускай мове — “Разам мы Беларусь.
“Хоць мы, вядома, прыхільнікі дзяржаўнага аднамоўя, — зазначыла Алена Анісім. — Тым не менш, калі ў нас у законе запісана роўнасць дзвюх моў, мы ўвесь час на гэта і нацэлены. І паслядоўна праводзім сваю лінію. Беларуская мова павінна прысутнічаць ва ўсіх сферах нашага грамадства.