Беларусь адмовілася выдаць Расіі егавіста
Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расіі Мікалая Махалічава. Ён вызвалены з-пад варты, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Human Constanta.

Расійскі паслядоўнік рэлігійнай арганізацыі Сведкі Яговы паўтара месяца знаходзіўся пад арыштам у Беларусі. Праваабаронцы спадзяюцца, што беларуская ўлада дасць расіяніну статус уцекача або прыстанішча, пасля чаго той зможа жыць у бяспецы.
36-гадовага Мікалая Махалічава затрымалі 21 лютага ў Гарадку Віцебскай вобласці. Яму паведамілі, што Расія абвясціла яго ў міждзяржаўны вышук, бо ён належыць да забароненай рэлігійнай супольнасці.
Праз тры дні пасля гэтага намеснік пракурора Гарадоцкага раёна адправіў егавіста ў віцебскі СІЗА.
svaboda.org