Беларускія памежнікі прызналі адсутнасць кантрабанды зброі з Украіны

Украінскія і беларускія памежнікі заявілі аб адсутнасці кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на агульным участку мяжы.

zbroja_2.jpg

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства генерал-палкоўніка Пятра Цыгікала з калегам з Беларусі генерал-маёрам Анатолем Лапо.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі дэлегацый абмеркавалі агульную абстаноўку на ўкраінска-беларускай мяжы, а таксама вынікі Спецыяльнай сумеснай памежнай аперацыі «Рубеж 2018.».
У ведамстве дадалі, што ў ходзе спецаперацыі затрымалі амаль 200 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і пагранічнага рэжыму, а таксама прадухілілі кантрабанду на суму звыш 1,5 мільёна грыўняў.
«Кіраўнікі пагранічных ведамстваў дамовіліся, аб адсутнасці выяўленых арганізаваных каналаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на ўчастку мяжы, якая сумесна ахоўваецца», — гаворыцца ў заяве.
«Але ўлічваючы існуючыя патэнцыйныя пагрозы, бакі дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеянняў па прадухіленні названай кантрабанды», — дадалі ў ГПС.
Аналагічную заяву апублікаваў і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. «Бакі канстатавалі адсутнасць выяўленых пагранічнымі ведамствамі арганізаваных каналаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на сумесна ахоўным участку мяжы», — паведамляецца ў заяве беларускага пагранведамства.
У ім дадаецца, што ў рамках падвядзення вынiкаў за бягучы год, бакі канстатавалі паспяховую рэалізацыю Плана супрацоўніцтва органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь і органаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны на 2017-2018 гады.
Па выніках сустрэчы Анатоль Лапо і Пётр Цыгікал выказалі агульнае меркаванне, што меры, якія прымаюцца па забеспячэнні пагранічнай бяспекі і ахове дзяржаўнай мяжы дазволілі на належным узроўні забяспечыць правапарадак на сумесным участку.
Нагадаем, раней кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра вялікую колькасць зброі, якая паступае ў краіну з Украіны. «Мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, і ў тым ліку зброі перапраўляецца. Мы павінны закрыць мяжу. Але не для прыстойных людзей, а для бандытаў, для тых, хто вязе зброю», — казаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле thinktanks.by