Беларускія вайскоўцы пакінулі Казахстан
Дзесяць самалётаў з беларускімі вайскоўцамі пакінулі Казахстан. Яны вылецелі ў Мінскую вобласць на расійскіх самалётах
![belarus_akdb_kazahstan.jpg belarus_akdb_kazahstan.jpg](/img/v1/images/belarus_akdb_kazahstan.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларускія падраздзяленні сіл АДКБ вылецелі з Казахстана ў Мінскую вобласць на 10 самалётах ВПС Расіі, паведамляе ТАСС. Адзначаецца, што беларускія вайскоўцы ў Казахстане «выконвалі задачы па ахове сацыяльна значных аб'ектаў». Пра гэта ў пятніцу распавялі ў Міністэрстве абароны Расіі.
«Дзесяць самалётаў з міратворцамі АДКБ Рэспублікі Беларусь, завяршыўшы пагрузку, вылецелі з аэрадрома Жэтыген у Мінскую вобласць», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ваеннага ведамства.