Чыстка Такаева. Двух зяцёў Назарбаева звольнілі з кіруючых пастоў у буйных казахстанскіх кампаніях

У Казахстане датэрмінова спыненыя паўнамоцтвы двух зяцёў першага прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева, якія займалі кіраўнічыя пасады ў буйных нацыянальных кампаніях.

detail_024b8d51d1b18e99520223a83e4eeed0.jpg

Так, звольнены старшыня праўлення АТ «КазТрансОйл» Дымаш Дасанаў пасля «пададзенай заявы» і старшыня праўлення АТ «Нацыянальная кампанія «QazaqGaz» Кайрат Шарыпбаеў.

Дасанаў з'яўляецца мужам малодшай дачкі Назарбаева — Аліі. Шарыпбаеў, паводле звестак СМІ, знаходзіцца ў неафіцыйным шлюбе са старэйшай дачкой першага прэзідэнта — Дарыгай.

Назарбаеў і члены яго сям'і не з'яўляліся на публіцы з пачатку пратэстаў у краіне. Старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана дэпутат мажыліса Дарыга Назарбаева ў сераду адсутнічала на пленарным пасяджэнні ніжняй палаты парламента. Паведамлялася, што яна нібыта захварэла на каронавірусную інфекцыю.

Адсутнасць пляменніка Назарбаева Самата Абіша, які займае пасаду першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ), патлумачылі зыходам у адпачынак.