У Алматы затрымалі яшчэ больш за 2 тысячы ўдзельнікаў пратэстаў

У Алматы працягваюцца арышты ўдзельнікаў масавых пратэстаў, якія прайшлі на пачатку студзеня. За суткі ў горадзе затрымалі яшчэ 2 159 чалавек, паведаміла камендатура горада.

624c4509742265f94121cd4446b66656.jpg


Паводле звестак ведамства, сярод затрыманых - "удзельнікі незаконных акцый, марадзёрстваў і іншых злачынстваў", піша currenttime.tv.
У затрыманых канфіскавалі 67 адзінак агнястрэльнай зброі і 3 112 боепрыпасаў, адзначылі ў камендатуры.
Хоць сітуацыя ў горадзе стабілізавалася, у Алматы захоўваецца рэжым надзвычайнага становішча, дзейнічае каменданцкая гадзіна. Таксама працягваюцца арышты: 11 студзеня камендатура паведаміла пра затрыманне больш за 1,2 тысячы чалавек за суткі, да 12 студзеня былі затрыманыя яшчэ амаль 1,7 тысячы, а напярэдадні ўлады абвясцілі амаль пра 2 тысячы затрыманых.
Дэпартамент паліцыі горада, у сваю чаргу, паведамляе, што ў Алматы з пачатку масавых пратэстаў зніклі сем чалавек. Па даных паліцэйскіх, з 4 студзеня без вестак зніклымі афіцыйна лічацца 22 чалавекі, з іх знайшліся 15 чалавек.