Улады Казахстана знайшлі «вінаватага» ў пратэстах

У Казахстане затрымалі віцэ-міністра энергетыкі Жумбая Карагаева — «за павышэнне коштаў на газ».




8607f098c0.png

Раней чыноўнік быў адхілены ад пасады, а сёння стала вядома, што дачыненні да Карагаева пастановай суда санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе «ўтрымання пад вартай» тэрмінам на два месяцы. Пачата следства.

Паведамляецца, што Жумбая Карагаева падазраюць у неабгрунтаваным павышэнні коштаў на газ, што і пацягнула за сабой масавыя пратэсты ў краіне.

Таксама сёння стала вядома, што два зяці Назарбаева — старшыня праўлення АТ «КазТрансОйл» Дымаш Дасанаў і старшыня праўлення АТ «НК «КазТрансГаз» Кайрат Шарыпбаеў — вызваленыя ад пасад.

Таксама датэрмінова былі спыненыя паўнамоцтвы Шарыпбаева ў якасці старшыні праўлення АТ «Нацыянальная кампанія QazaqGaz».

Дасанаў прыходзіцца мужам малодшай дачкі першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева — Аліі, а Шарыпбаеў — старэйшай, Дарыгі.

Паводле «Салідарнасці».