Беларусы і беларускі: хто больш спіць, працуе, глядзіць тэлевізар?
Як выглядае жыццё сярэднестатыстычнага беларуса ў жыццёвай перспектыве? Глядзіце ў інфаграфіцы, колькі гадоў цягам жыцця мы выдаткоўваем на працу, сон, гадаванне дзяцей.
"Белсат" абраў тыя сферы жыцця, якія займаюць больш за ўсё часу. Сярод іх — сон, праца, прыгатаванне ежы, спорт, догляд за дзецьмі, захапленні і гульні ды іншыя.
Асабліва цікава дадзеныя выглядаюць з гендарнага аспекту. Напрыклад, на прыгатаванне ежу за ўсё жыццё ў жанчын сыходзіць амаль чатыры гады, у той час як у мужчынаў крыху больш за паўгода. А вось спортам за сваё жыццё мужчыны займаюцца амаль на год больш за жанчын.
Аднак варта ўлічваць, што гады размяркоўваюцца з улікам сярэдняй працягласці жыцця беларусаў і беларусак. То бок, калі цягам дня яны працуюць прыблізна роўны час, то праз большую працягласць жыцця жанчыны агулам працуюць даўжэй.
belsat.eu