Беларусы сталі менш піць
Аб зніжэнні спажывання беларусамі спіртных напояў сведчыць новае даследаванне Белстата і ЮНІСЕФ.

У 2019 годзе Белстат па ініцыятыве ЮНІСЕФ праводзіў шосты раунд шматіндыкатарнага кластэрнага даследавання хатніх гаспадарак для ацэнкі становішча непаўналетніх грамадзян і жанчын у Беларусі — (МІКС6). Яго вынікі былі прадстаўлены ў Мінску сёння, 30 студзеня.
У ходзе аналагічнага даследавання 2012 высветлілася, што алкаголь на працягу апошняга месяца спажывалі 74% мужчын і 61% жанчын. Пры гэтым ва ўжыванні алкаголю ва ўзросце да 15 гадоў прызналася 9% хлопчыкаў і 4% дзяўчынак.
У ходзе даследавання 2019 года аказалася, што беларусы некалькі суцішылі свае алкагольныя прыхільнасці. На гэта раз у спажыванні алкаголю за апошні месяц паведаміла 67% мужчын і 47% жанчын. Сярод падлеткаў ва ўзросце да 15 гадоў у мінулы месяц алкаголем песціліся 7% хлопчыкаў і 3% дзяўчынак.
У апытанні прыняло ўдзел каля 9 тысяч сем’яў.
Паводле thinktanks.by