Не каранавірус. У шпіталізаваных у Магілёве траіх чалавек вызначылі дакладны дыягназ

У шпіталізаваных у Магілёве траім людзям з прыкметамі ВРВІ лабараторна вызначылі дакладны дыягназ. І гэта не каранавірус, распавяла TUT.BY прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.

gradusnik_gripp.jpg

Нагадаем, 29 студзеня, дваіх чалавек з сімптомамі ВРВІ забралі на хуткай з паліклінікі. Людзі адпачывалі на кітайскім востраве і вярнуліся з тэмпературай, таму вырашылі падстрахавацца.
«Яны шпіталізаваны для высвятлення дыягназу і праверкі ў лабараторных умовах», — распавядала напярэдадні TUT.BY прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.
Пазней стала вядома, што яшчэ адзін жыхар Магілёва, які вярнуўся з Кітая, звярнуўся да лекараў.
Сёння, 30 студзеня Юлія Барадун паведаміла, што ў Магілёве каранавірус не пацверджаны.
А 28 студзеня з падазрэннем на каранавірус пад Мінскам шпіталізавалі дальнабойніка, які нядаўна вярнуўся з Кітая. Апасенні таксама не пацвердзіліся.