«Беларусь мае быць беларускай» — графіці да 9 мая ў Мінску

Актывісты ініцыятывы «Пошуг» намалявалі ў Мінску графіці, прысвечанае 9 мая, і выказалі сваё меркаванне адносна гэтай даты.



bielarus_maje_byc_bielaruskaj.jpg

«Сёння ўся краіна ў чарговы раз «па будзільніку» стане ўзгадваць тых, хто ваяваў на ўсім вядомай вайне. Сёння ўся краіна ў чарговы раз будзе казаць пра «незалежнасць». Сёння ўся краіна, як ашалелая, пад грукат гусеніц танкаў на парадзе ў цэнтры Менска, будзе скалынаць паветра кулакамі і пагражаць «ворагам» ва ўсіх напрамках. Сёння ўся краіна ў чарговы раз у п'яным чадзе забудзе аб сапраўдным болі і слязах вайны, у тытунёвым дыме заплюшчыць вочы і не ўбачыць, што па ўсім свеце людзі працягваюць гінуць за брудныя грошы, нафту, чужы дабрабыт і сытае жыццё тых, каму да нас няма ніякай справы, як няма справы і да нашай уяўнай «незалежнасці». Сёння ўся краіна ў чарговы раз плюне тры разы праз левае плячо і скажа: «Толькі б не было вайны»…»

vk.com/psh_soc