Міністр МУС Ігар Шуневіч патлумачыў свой выбар формы падчас параду

Міністр МУС Ігар Шуневіч патлумачыў свой выбар формы падчас параду ў Мінску 9 мая. Пра гэта ён распавёў TUT.BY падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў у сераду.



Міністр МУС (крайні злева) падчас параду 9 Мая ў Мінску. Фота: Віталь Дэмбоўскі


"Не буду падрабязна каментаваць гэтую сітуацыю, мне здаецца, што ўсё відавочна. Гэта асаблівая дата, а ў гэтай форме калегі здзяйснялі подзвігі і паміралі. Гэта даніна павагі да іх", - сказаў кіраўнік МУС.
 
 
9 мая падчас параду ў Мінску Ігар Шуневіч быў у форме камісара рабоча-сялянскай міліцыі - народнага камісарыята ўнутраных спраў. Форма такога ўзору - цёмна-сіняя гімнасцёрка з цвёрдым каўнерыкам, партупея, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняя фуражка з бірузовым аколышам - была ўведзена ў 1943 годзе для супрацоўнікаў НКВД СССР.
 
 
Падчас параду 9 мая ўсім высокія чыноўнікі стаялі вакол Аляксандра Лукашэнкі або ў грамадзянскіх касцюмах, або ў парадных ваенных мундзірах.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Аляксей Хадыка

  • 2015-05-13 19:43:44
Як казала мама купцу Арсенію Марозаву, калі ён пабудаваў сабе на Новым Арбаце ў Маскве ў 1899 г. безгустоўны эклектычны дом: "Раней толькі я ведала, што ты дурань, а цяпер уся Масква будзе
ведаць". Нешта падобнае і з гэтымі "тлумачэннямі" Шуневіча :))).
Больш цікавага на «Новым Часе»: