БелАЗ і МТЗ праз спякоту працуюць уначы

Шэраг прадпрыемстваў у Беларусі праз спёку перайшлі на работу ўначы.



nacznaya_zmiena.jpg

Так на Мінскім трактарным заводзе, у апошнія дні ў некаторых цэхах тэмпература перавышае 40 градусаў, таму ў некаторых цэхах перайшлі на начны час працы.
Практычна ў экстрэмальных умовах на заводзе працуюць амаль пяць тысяч чалавек. Цэхі працуюць у ранейшым рэжыме, за выключэннем механічнага цэха №1 і кавальскага, які складаецца з пяці ўчасткаў. Пасля заканчэння першай змены тэмпература там вышэйшая за дапушчальную норму, таму вырашылі перанесці вячэрнюю змену на начны час.
МАЗ перавёў свой пункт аховы здароўя на кругласутачны рэжым працы. На БМЗ паведамілі, што тэмпература на прадпрыемстве адпавядае ўстаноўленым патрабаванням. На «Гомсельмашы» пастанавілі рабіць для рабочых тэхналагічныя перапынкі для адпачынку на свежым паветры або наведвання душавых. На БелАЗе праца фарбавальнай лініі таксама пераведзеная на начную змену.

БелТА