Забарона на наведваньне лясоў уведзена практычна па ўсёй Беларусі

У перыяд забароны зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лясы. 



les_volga.jpg

У сувязі з анамальнай спёкай, якая ўсталявалася ў Беларусі, забарона на наведванне лясоў уведзена практычна па ўсёй краіне.

"Забароны на наведванне лясоў уведзены ў Гомельскай, Менскай, Магілёўскай абласцях цалкам. А таксама на тэрыторыі Берасцейскай вобласці, акрамя Берасцейскага раёна, і ў Віцебскай вобласці, акрамя Верхнядзвінскага раёна", — паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у МНС Беларусі.

У сваю чаргу ў міністэрстве лясной гаспадаркі адзначылі, што ў перыяд забароны зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці могуць ўсталёўвацца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яго парушэнне. Пры гэтым таксама забаронена ўязджаць у лясы і на тарфянікі на механічных транспартных сродках.

"На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваным месцах адпачынку. Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на перыяд забароны ці абмежаванні наведвання лясоў забаронена", — падкрэслілі ў міністэрстве.

www.radyjo.net