У Мінску ўстаноўлены чарговы тэмпературны рэкорд

Трэці дзень запар у Мінску фіксуюцца тэмпературныя рэкорды.
   



spioka.jpg

4 жніўня паветра ў сталіцы прагрэлася да 33,5 градуса, ранейшы максімум дня складаў 32,9 градуса (зарэгістраваны ў 1992 годзе).
3 жніўня быў устаноўлены абсалютны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў — плюс 35,6 (ранейшы абсалютны рэкорд — 35 градусаў 29 чэрвеня 1936 года, рэкорд месяца — 34,6 градуса 24 жніўня 2007 года, рэкорд дня — 32 градусы 3 жніўня 1971 года).
2 жніўня максімальная тэмпература ў горадзе склала 34,5 градуса (33 — у 1936 годзе).
Верагоднасць устанаўлення новага рэкорда дня 5 жніўня невялікая: сіноптыкі прагназуюць 30—32 градусы, у той час як максімум роўны 33,7 (у 1963 годзе).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН