Блогерку Вольгу Такарчук вінавацяць па трох крымінальных артыкулах

Блогерцы Вользе Такарчук выстаўленае абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яе справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на СК.

f907ad9c_2787_41c2_aed4_e7094ccda8dc_w1023_r1_s_cni2h_bydxg.png

Вользе выстаўленыя абвінавачанні паводле артыкулаў:

342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») — да чатырох гадоў пазбаўлення волі;

188 («Паклёп») — да трох гадоў пазбаўлення волі;

391 («Абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ёю правасуддзя») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — да трох гадоў абмежавання волі.

Паводле следства, днём 30 жніўня 2020 года абвінавачаная брала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, «доўга і ўпарта парушала грамадскі спакой, а пры знаходжанні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства прыняла ўдзел у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасня і 1 лістапада 2020 года.

Паводле СК, Вольга Такарчук размясціла ў Youtube ролік, «які змяшчае ілжывыя звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці, у дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці, абразы ў адрас суддзі суда Першамайскага раёна сталіцы».

Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая. У яе двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў