Польшча не выдасць уладам Беларусі Макарыя Малахоўскага

Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве, піша «Наша Ніва».

photo_2021_11_30_19_48_55.jpg

Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску.

У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца паводле 364 арт. КК РБ («Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

«Прыйшла паліцыя — з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым — у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе Інтэрпола.