Больш за 170 000 чалавек напісалі ў платформу «Голас», што пратэставалі 6 верасня

171 618 чалавек зарэгістраваліся на інтэрнэт-платформе «Голас» як удзельнікі пратэстных акцый 6 верасня, перадае Радыё Свабода.

marsz_adzinstva_6__32__1_logo.jpg

У ініцыятыве па падліку пратэстуючых прымалі ўдзел жыхары ўсіх абласцей Беларусі і Мінска. Але і гэтыя звесткі не поўныя, паколькі не ўсе ўдзельнікі ўчорашняга Маршу адзінства праходзілі рэгістрацыю на платформе.
Тым часам МУС Беларусі налічыла 31 тысячу ўдзельнікаў на 42 акцыях пратэсту па ўсёй краіне.
Міліцыя затрымала 633 чалавекі.