Больш за 75 працэнтаў аудыторыі «Прэсбола» ўхваляюць адмену ў Мінску хакейнага чэмпіянату свету

Як раз да словаў Баскава пра свята, якога нібыта пазбавілі беларускі народ. 

Фота tut.by

Фота tut.by

На сайце папулярнага спартыўнага медыя «Прэсбол» змешчана апытанне наконт учорашняга рашэння ІІХФ аб пазбаўленні Мінска матчаў хачейнага чэмпіянату свету. Адметна, што больше за тры чвэрці рэспандэнтаў ухваляюць адмену ЧС у беларускай сталіцы. У галасаванні, якое працягваецца, прынялі удзел больш за 1300 чалавек, звычайна гэтага дастаткова, каб быў абазначаны трэнд.

img_20210119_121225_hdr.jpg

Нагадаем, раней старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў казаў, што Міжнародная федэрацыя хакея сваім вердыктам пазбавіла беларусаў свята, якога яны так чакалі. Той жа рыторыкі, дарэчы, прытрымліваюцца і дзяржаўныя СМІ.