«Liqui Moli» таксама адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі ў 2021
Liqui Moly займаецца вытворчасцю аўтамабільных алеяў.
![photo_2021_01_17_15_26_33.jpg photo_2021_01_17_15_26_33.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_17_15_26_33.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нямецкая кампанія «Liqui Moli» таксама адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі ў 2021, калі ён будзе праходзіць у Беларусі.
«Бягучая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўрада, абыходжанне з дэманстрантамі і відавочныя парушэнні правоў чалавека глубока супярэчаць перакананням і каштоўнасцям LIQUI MOLY. Па гэтай прычыне LIQUI MOLY адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, калі камітэт IIHF захавае рашэнне аб правядзенні спаборніцтваў ў Беларусі», — паведамілі ў кампаніі.
Liqui Moly займаецца вытворчасцю аўтамабільных алеяў. Кампанія на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання актыўна падтрымлівае спорт. Але, мабыць, толькі ў тых выпадках, калі спорт сапраўды не тычыцца палітыкі.