Жыхары мінскай плошчы Праўды падзякавалі Nivea, Škoda і Tissot
«Прыйдзе патрэбны момант — і мы выйдзем ва ўсю моц!»
![photo_2021_01_17_09_39_54.jpg photo_2021_01_17_09_39_54.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_17_09_39_54.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхары мінскай плошчы Праўды падзякавалі Nivea, Škoda і Tissot за тое, што яны не будуць спансаваць чэмпіянат свету па хакеі ў лукашэнкаўскай Беларусі.
«Мы даўно не робім новых муралаў, за намі сочаць, нас ганяюць. Адзінае, што паспяваем ў абавязковым парадку, - гэта аднавіць нашу Пагоню і павесіць наш сцяг. Мы зараджаныя, мы не зламаныя, вера моцная, прыйдзе патрэбны момант - і мы выйдзем ва ўсю моц! Маленькое дзякуй ад нас Nivea, Škoda і Tissot. Мы цэнім гэта».