ЧС па хакеі могуць перанесці з Беларусі 18 студзеня

Рашэнне можа быць агучанае ў той жа дзень ці цягам наступнага тыдня.

photo_2021_01_16_21_46_47.jpg

Швейцарскі сайт Watson паведамляе, што на 16:00 (18:00 па мінскім часе) панядзелка, 18 студзеня, запланаванае анлайн-пасяджэнне Рады Міжнароднай федэрацыі хакея. Менавіта там пройдзе галасаванне наконт пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2021 года з Мінска.
Рашэнне можа быць агучанае ў той жа дзень ці цягам наступнага тыдня.
Галасуюць 13 чалавек. Адзін з іх — старшыня IIHF Рэнэ Фазель. Сярод астатніх 12 ёсць як прыхільнікі, так і праціўнікі правядзення ЧС у Мінску, так што пакуль не ўсё адназначна.