Брэсцкія ўлады дазволілі правядзенне пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Брэсцкі гарвыканкам дазволіў правядзенне пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Як паведаміла БелаПАН заяўнік акцыі — намеснік старшыні незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і кіраўнік брэсцкага рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП Зінаіда
Міхнюк, пікет пройдзе 1 чэрвеня з 11.00 да 13.00 на пляцоўцы каля сцяны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем уладаў вызначаны месцам правядзення масавых мерапрыемстваў. Планаваная
колькасць удзельнікаў пікета — 15 чалавек.
"Мы хочам прыцягнуць увагу да праблем сям`і і дзяцей. З-за пастаяннага росту цэн на тавары і паслугі ўсё больш сем`яў пераходзяць у катэгорыю малазабяспечаных. У бацькоў не хапае сродкаў для
нармальнага духоўнага і фізічнага развіцця дзяцей, — адзначыла Міхнюк. — У дзяцей адабралі бясплатныя спартыўныя секцыі, гурткі, ільготны праезд у грамадскім транспарце. Для многіх
дзяцей асноўным месцам вольнага часу становіцца вуліца, дзе яны пачынаюць курыць, ужываць спіртныя напоі, каштаваць наркотыкі. На жаль, улады не вырашаюць гэтыя праблемы".
belapan.com