Польшча. На Дзень дзіцяці ў парламенце засядаюць дзеці

Сёлета адбылося ўжо 20-е паседжанне Сейму дзяцей і моладзі ў Варшаве.



2a156eac_a104_4eed_b84d_2fac9ab65f3e.jpg

Маладых дэпутатаў прывітала спікер польскага парламанту Эва Копач. Яна гаварыла пра дэмакратыю як пра далікатную кветку, для якой вадой з'яўляюцца выбары – парламенцкія, еўрапейскія, мясцовыя, і ў школьны муніцыпалітэт. Вядучай тэмай паседжання ў 25-ю гадавіну часткова свабодных выбараў у Польшчы былі натуральна парламенцкія выбары. Дзіцячае паседжанне Сейму наведалі амбудсмэн правоў дзіцяці і віцэміністр адукацыі.

Упершыню Сейм дзяцей і моладзі сабраўся ў 1989 годзе. Кожнае паседжанне мае іншы галоўны матыў. Вучні для таго, каб на адзін дзень стаць парламентарыем, павінны былі наладзіць у сваіх школах дэбаты на тэму, што дае маладым людзям магчымасць жыцця ў дэмакратычным еўрапейскім грамадстве. Якія яны бачаць для сябе шанцы і якія бар’еры, якім чынам маладым людзям можна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці Польшчы і Еўропы і якім чынам павысіць выбарчую актыўнасць сваіх калегаў.

У Міжнародны дзень дзіцяці у сваім садзе дзяцей прымае Канцылярыя прэм’ер міністра. Адмыслова для дзяцей свае стэнды размясцілі міністэрствы, Бюро аховы ўраду, парадкавыя структуры, і інш. Можна таксама смачна паесці. Свае вырабы прапануюць вытворцы традыцыйных прадуктаў. Можна таксама прыняць удзел на курсах здаровага харчавання.

www.radyjo.net