У Мінску адзначылі дзесяцігоддзе ўступленне ў Еўрасаюз краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Мерапрыемства адбылося ў скверы ля месца, дзе будуеца новая амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі.



img_6247.jpg

Арганізатарамі “Еўрапейскага пікніка” выступілі Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі, а таксама амбасады краін, якія дзесяць год таму папоўнілі склад Еўразвязу. Фэст быў арганізаваны ў духу звычайнага сямейнага свята. Госці мерапрыемства, а гэта былі не толькі супрацоўнікі розных дыпламатчных місій, але і прадстаўнікі беларускай грамадскай, культурнай і палітычнай эліты, прыходзілі з дзецьмі і ў пэўны момант стварылася ўражанне, што “пікнік” адбываецца не ў цэнтры сталіцы, а дзесці ў прыгожым лесе, па-за горадам, настолькі хатняя атмасфера панавала на Старавіленскай вуліцы.

img_6267.jpg

img_6250.jpg

Прыгожая сучасная і класічная музыка ў выкананні польскага і літоўскага ансамбляў, змяняліся этна-фольк матывамі ад беларускага гурта “Палац”.

img_6263.jpg

Госці мерапрыемства мелі магчымасць пачаставацца стравамі польскай, літоўскай, чэшскай, латышскай, славацкай кухняў. Спецыяльна на “пікнік” запрасілі прафісійных повараў з Пултуска (Польшча), якія гатавалі стравы нацыянальнай польскай кухні.

img_6287.jpg

Варта адзначыць, что “Еўрапікнік” стаў новай і незвычайнай з’явай для Беларусі, але ён з’яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што Еўропа — гэта адзіная сям’я народаў і ніякія межы не змогуць іх падзяліць.