Польшча павялічыць выдаткі на абарону
Пра гэта пасля сустрэчы з Баракам Абамам заявіў прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.

Польшча хоча падняць узровень фінансавання абароны краіны да 2% ВУП. Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
Кіраўнік Польшчы падкрэсліў, што ініцыятыва была ўзгоднена з урадам. Паводле Браніслава Камароўскага, гэта „рэальны крок”, які павінен заахвоціць іншыя краіны альянсу ісці па польскім прыкладзе.
Прэзідэнт адзначыў, што колькасць фактычных выдаткаў на абарону будзе павялічвацца з эканамічным ростам.
Цяперашні ўзровень фінансавання абароны Польшчы складае 1,95% ВУП.