Чарговы гуманітарны канвой РФ заехаў ва Украіну
Першыя грузавікі гуманітарнага канвою Расіі перасеклі мяжу з Украінай на КППП Данецк-Ізварын, перадае ТАСС.

Зараз машыны фармуюць калону, каб працягнуць рух па тэрыторыі Украіны.
Адна частка аўтакалоны павінна накіравацца ў Данецк, іншая — у Луганск.
Корреспондент.net паведамляе, што раніцай у пятніцу, 31 кастрычніка, аўтамабілі гуманітарнага канвою пачалі праходзіць пагранічны кантроль на КППП Данецк-Ізварын. Агляд праводзяць расійскія памежнікі ў прысутнасці сваіх украінскіх калегаў і прадстаўнікоў АБСЕ.
Паводле Корреспондент.net