Чайчыц болей не будзе кіраваць Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў
Віктар Чайчыц сыходзіць з пасады старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. «Прашу не рабіць здагадак, не спрабаваць шукаць прычыны майго сыходу», — піша ён у сваім звароце.
«Ніякай
пазачарговай атэстацыі я не праходзіў і ліцэнзіі на занятак адвакацкай
дзейнасцю мяне ніхто не пазбаўляў, — працягвае Чайчыц. — Я па-ранейшаму
застаюся адвакатам Мінскай абласной калегіі».
Гаварыць «у негатыўным ключы аб калегах або
дзяржаве» ён не збіраецца. Віктар
Чайчыц перакананы, што, «нават не з'яўляючыся старшынёй..., займаючыся
іншымі справамі», зможа і далей «быць карысным краіне і людзям».
Чайчыц
узначальваў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў з 2011 года, нагадвае «Еўрарадыё». Вясной
мінулага года ён заклікаў калегаў «не лезці ў палітыку». У той час
Аляксандр Лукашэнка патрабаваў навесці парадак у адвакатуры.
Нямала беларускіх адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, у тым ліку і тыя, якія былі абаронцамі палітвязняў.