Чаму перамагчы УСУ ў Курскай вобласці не атрымліваецца нават у беларускага тэлевізара?
Каб перамагчы УСУ, беларускі тэлевізар вырашыў перамагчы ў Курскай вобласці хоць бы танк пад беларускім сцягам: ён перанёс танк пад БЧБ-сцягам з Курскай вобласці ў Сумскую — і ўжо другі дзень радуецца сваёй перамозе. Аднак жа з Сумскай вобласці да чырвоных ліній, на якія нельга наступаць, усё ж такі бліжэй, чым з Курскай, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».
![_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__1_logo.jpg _cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__1_logo.jpg](/img/v1/images/_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цікава ўсё ж такі
глядзець, як у беларускага тэлевізара не атрымліваецца перамагчы УСУ ў Курскай
вобласці.
Вось я, напрыклад, разумею, чаму перамагчы УСУ ў Курскай вобласці не атрымліваецца ў расійскіх генералаў.
Па-першае, у расійскіх генералаў ёсць справы больш важныя. Расійскія генералы рыхтуюцца браць Берлін. І Лондан. А пагадзіся, узяць Берлін, пры ўсёй павазе да тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі, усё ж такі значна важней, чым абараніць нейкую Курскую вобласць. Ну як параўнаць! Што такое Курская вобласць, а што такое Берлін? І тым больш Лондан.
А па-другое, расійскія генералы ўжо проста стаміліся перамагаць. Расійскія генералы столькі разоў спынілі прасоўванне УСУ ў Курскай вобласці, што УСУ ў Курскай вобласці кантралюе ўжо пад сотню населеных пунктаў. А хто не стоміцца калі яму кожны дзень трэба наносіць УСУ ў Курскай вобласці страты несумяшчальныя з колькасцю ўкраінскай арміі!
Глядзіце таксама
![Заняткі гуманізмам давядуць да цугундзера Прымус да гуманізму і цяжар 80-працэнтнай народнай любові дарма не праходзяць](/img/v1/images/_cihi_supraciu___lipen_2021___belarus___pahne_czabor__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таму да расійскіх генералаў у мяне асабіста пытанняў няма. І тым больш, у мяне няма пытанняў да беларускіх генералаў. Беларускім генералам трэба тэрмінова абараняць флангі і пільнаваць рубяжы, а не спыняць УСУ ў Курскай вобласці. Таму што УСУ можа так спыніць у адказ, што мала не падасца. А яно беларускім генералам трэба?
Але я не разумею, чаму перамагчы УСУ ў Курскай вобласці не атрымліваецца ў беларускага тэлевізара.
Беларускай тэлевізар у сваім жыцці каго толькі не перамагаў! Беларускі тэлевізар столькі разоў перамагаў NАТО, што калі б NАТО пра даведалася, то ад NАТО ўжо нічога б не засталося.
Глядзіце таксама
![Хто пераможа: дзікія ці акультураныя сведкі стабільнасці? Ці так сёй-той кантралюе кампетэнтныя органы, як яму гэта здаецца?](/img/v1/images/bt_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
І я зусім здзіўляюся, чаму тэлевізар не можа паступіць з УСУ ў Курскай вобласці дакладна гэтак жа, як ён ужо сто разоў рабіў з NАТО. Што перашкаджае беларускаму тэлевізару нанесці УСУ ў Курскай вобласці непрымальныя страты? УСУ ў Курскай вобласці пра гэты ўрон усё роўна б не даведалася.
Не, нічога не скажу — тэлевізар, вядома, стараецца. Але за два тыдні маглі б ужо паказаць які-небудзь вынік. Паказаць у тэлевізары. Беларускаму тэлевізару здаралася і не такое трываць.
Але няма выніку. Нягледзячы на ўсіх экспертаў, спецыяльна навучаных перамагаць УСУ ў Курскай вобласці, перамагчы УСУ ў беларускага тэлевізара не атрымліваецца.
Вось замест таго, каб перамагчы УСУ, беларускі тэлевізар вырашыў перамагчы ў Курскай вобласці хоць бы танк пад беларускім сцягам.
Беларускі тэлевізар перанёс танк пад беларускім сцягам з Курскай вобласці ў Сумскую — і ўжо другі дзень радуецца сваёй перамозе. Хоць мне асабіста незразумела, чаму там радавацца! З Сумскай вобласці да чырвоных ліній, на якія нельга наступаць, усё ж такі бліжэй, чым з Курскай.
Глядзіце таксама
![Дзяржаўны гуманізм і святыя саюзныя рубяжы Пасля актаў прымусовага гуманізму спатрэбілася тэрміновая псіхалагічная рэабілітацыя](/img/v1/images/_mileks_2021___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__31__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
А з іншага боку, трэба ж беларускаму тэлевізару парадавацца хоць чаму-небудзь. Таму што пасля раптоўнага прыступу гуманізму на душы ў беларускага тэлевізара неяк трывожна.
Беларускі тэлевізар хвалюецца, што па меры прасоўвання УСУ ў Курскай вобласці прыступы гуманізму могуць перайсці ў хранічную стадыю. А прыступы гуманізму, нават самай дробязнай уласцівасці, руйнуюць беларускаму тэлебачанню стабільнасць і натуральнае асяроддзе пражывання… Дакладна гэтак жа, як сапсавалі стабільнасць сокалы, якія скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.
Глядзіце таксама
![Пастухоў: Пуціну не атрымаецца ігнараваць Курск бясконца Уладзімір Пастухоў: Курск — стрэмка ў назе Расіі, якая можа справакаваць сепсіс](/img/v1/images/kursk_19_08_2024.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1724147081&w=660)