Чарговы эшалон з расійскай тэхнікай прыбыў у Беларусь. На машынах — сімвал Z (фота)

6 студзеня ў Беларусь прыбыў чарговы эшалон расійскай ваеннай тэхнікі. Некаторыя машыны маюць пазнакі Z.

photo_2023_01_06_11_35_22__2_.jpg

У паведамленні Міністэрства абароны Беларусі пазначаецца, што расійская тэхніка прыбывае «ў рамках забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы». Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.

Расійскія вайскоўцы заявілі, што гатовыя «выполнять задачи по предназначению».

Не забыліся расіяне згадаць і пра «дзяды ваявалі»: «Мы прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. На гэтай зямлі нашы дзяды і прадзеды пралівалі кроў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. І мы, у выпадку ўзнікнення пагрозы, гатовыя выканаць задачу па прызначэнні».

Паводле даных беларускай маніторынгавай групы, што адсочвае ваенную актыўнасць у Беларусі і якая была прызнанай экстрэмісцкай, РФ перакінула ў Беларусь не менш за 50 адзінак тэхнікі. На многіх грузавіках ёсць сімвал «Z».

_photo_2023_01_06_11_35_21.jpg

На фатаздымках на адной з машын заўважылі нумары з 44-м рэгіёнам РФ — гэта Заходняя вайсковая акруга, — адзначаюць у маніторынгавай групе.

Фота: тэлеграм-канала Мінабароны, Аляксандр Соц, «ВоенТВ»