Мінабароны: У Беларусь працягваюць прыбываць войскі з РФ, рыхтуюцца новыя сумесныя вучэнні
Мінабароны Беларусі ў чацвер, 5 студзеня, заявіла аб нарошчванні рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.
![_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg _mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У рамках забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы працягваецца нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (Сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Нагадаем, у Беларусь працягваюць прыбываць асабовы склад, узбраенне і ваенная тэхніка з Расіі.
«З падраздзяленнямі, што прыбываюць, на палігонах Рэспублікі Беларусь спланавана далейшае правядзенне мерапрыемстваў па баявым узаемадзеянні», — паведамляе Мінабароны.
![2023 стане годам сур'ёзнай правакацыі нябачанага дагэтуль маштабу і грамадзянскай вайны ў РФ? 2023 стане годам сур'ёзнай правакацыі нябачанага дагэтуль маштабу і грамадзянскай вайны ў РФ?](/img/v1/images/_smutak_bol_reczaisnasc_vajna_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таксама ад Мінабароны паступіла інфармацыя, што запланавана правядзенне сумеснага лётна-тактычнага вучэння.
Ад расійскага боку ў гэтых вычэннях прыме ўдзел воінскае фарміраванне Паветрана-касмічных сіл.
Як пісаў «НЧ», украінская выведка паведаміла сёння, што ў Беларусь і Крым Расія завезла ядзерную зброю.