Да ЧС–2014 на ўездах у Мінск усталююць новыя пасты кантролю руху
Да чэмпіянату свету па хакеі на ўсіх уездах у Мінск усталююць восем стацыянарных пастоў кантролю хуткасці і маніторынгу транспартнага патоку. Першы такі пост ужо ўсталяваны на ўездзе з боку Нацыянальнага аэрапорта. Адна камера размешчана такім чынам, каб у кадр трапляў увесь транспартны паток, які перасякае мяжу горада.

У адрозненне ад фотафіксацыі, новыя прылады здымаюць увесь паток на відэа, што адкрывае вялікія магчымасці маніторынгу, паведамілі ў ДАІ Мінска.
Новыя сістэмы ў рэжыме анлайн адсочваюць хуткасны рэжым усіх машын і інтэнсіўнасць руху, правяраюць, не ці пратэрмінаваная страхоўка ў кіроўцы, ці пройдзены тэхагляд, ці не лічыцца аўтамабіль ва ўгоне. Інфармацыя аб зафіксаваных камерай парушэннях перадаецца бліжэйшаму нараду ДАІ.