Супрацоўнікі ДАІ затрымалі тых, хто сустракаў Дзмітрыя Дашкевіча, які выйшаў на волю пасля арышту
Супрацоўнікі ДАІ 14 сакавіка спынілі машыну, у якой знаходзіліся кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад Партыі БНФ Ілья Дабратвор і кандыдат у дэпутаты ад АГП Антон Жылко.

Дзмітрый Дашкевіч
Яны сустракалі сустаршыню міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрыя Дашкевіча, які выйшаў сёння з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна пасля адбывання 12-сутачнага адміністрацыйнага арышту.
Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, адразу ж пасля сустрэчы супрацоўнікі ДАІ спынілі кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Партыі БНФ Ілью Дабратвора і забралі ў яго
вадзіцельскае пасведчанне. Побач з ім у машыне знаходзіўся кандыдат у дэпутаты ад АГП Антон Жылко.
Андрэй Серада, БелаПАН