Данецкія сепаратысты пачалі трансляцыю расейскіх каналаў у захопленым будынку ТРК
Некалькі гадзін таму ўкраінскія СМІ паведамілі, што сепаратысты дабраахвотна пакінулі захоплены будынак Тэлерадыёкампаніі. Як паведамляе наш журналіст Зміцер Галко, на самой справе сепаратысты па-ранейшаму кантралююць будынак і нават пачалі трансляцыю расейскіх каналаў.
Зміцер спрабаваў прайсці ў будынак ТРК, але яго спынілі людзі ў балаклавах і камуфляжы. Яны сказалі, што трапіць ў памяшканні ТРК можна толькі з дазволу іх "камандуючага". На ўсе пытанні яны давалі адзін адказ: "Мы не упаўнаважаныя адказваць".
На ўваходзе ў будынак ТРК знаходзіцца каля дзясятка людзей у балаклавах і камуфляжы. Унутры бачна яшчэ колькі чалавек, — перадае Зміцер Галко.