
Захопнікі патрабуюць адключыць ўкраінскія каналы. Фота tsn.ua
"У будынак зайшлі нашы інжынеры, будуць наладжваць вяшчанне расійскіх тэлеканалаў, гэта працэс працяглы. Будынак знаходзіцца пад нашым кантролем. Можна ісці і працягваць мітынг",
— паведаміў адзін з актывістаў, перадае РИА-Новости.
Пасля гэтай заявы частка людзей пачала сыходзіць ад тэлецэнтра.
Пазней з будынка выйшаў адзін з прадстаўнікоў сепаратыстаў і заявіў: "Цяпер спецыялісты працуюць над тым, каб да вечара на "27 канале" запусціць канал Данецкай народнай
рэспублікі".
У памяшканні тэлерадыёкампаніі занеслі спадарожнікавую талерку,
кабелі, а таксама іншае тэлевізійнай абсталяванне.
Уваход у будынак ахоўваюць мужчыны з нашыўкамі "Аплот".
Тэрарысты заяўляюць, што ўкраінскія тэлеканалы будуць адключаныя.