Турчынаў даручыў забяспечыцьбяспеку журналістаў і ўзяць пад ахову тэлевышкі на ўсходзе Украіны
В.а. кіраўніка дзяржавы даручыў СБУ і МУС забяспечыць бяспеку журналістаў.
В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў даручылі СБУ і МУС забяспечыць бяспеку журналістаў і бесперабойную трансляцыю ўкраінскіх тэлеканалаў падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
"У прыватнасці, распараджэннем № 762/2014-рп СБУ даручана забяспечваць у раёнах правядзення антытэрарыстычных аперацый у Данецкай і Луганскай абласцях ажыццяўленне мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя журналістаў, тэлеаператараў, іншых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пазначаныя як прадстаўнікі прэсы", — гаворыцца ў паведамленні.
У сваю чаргу МУС сумесна з Дзяржкамітэтам тэлебачання і радыёвяшчання Украіны даручана прыняць меры па забеспячэнні бесперабойнай трансляцыі ўкраінскіх тэлеканалаў у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны. Таксама МУС даручана ва ўстаноўленым парадку прыняць меры па забеспячэнню аховы аб'ектаў наземнай радыётэлевізійнай перадаючай сеткі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны.
За апошнія некалькі тыдняў пачасціліся выпадкі захопаў журналістаў ва ўсходніх абласцях Украіны.
13 красавіка ў Славянску невядомыя захапілі ва ўласнай кватэры грамадскага журналіста Арцёма Дзейнэгу, які вёў трансляцыю штурму мясцовага ўчастка СБУ.
16 красавіка ў Славянску сепаратысты выкралі журналіста Сяргея Лефтэра, назіральніка фонду "Адкрыты дыялог".
21 красавіка былі затрыманыя замежныя журналісты Поль Гаго і Кос Атанасіа, а таксама беларускі карэспандэнт газеты "Новы час" Дзмітрый Галко. Пазней іх адпусцілі.
22 красавіка ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста амерыканскага выдання "Vice" Саймана Астроўскага.
23 красавіка стала вядома, што ў Горлаўцы знік журналіст з Каламыі Яўген Гапіч.
Паводле korrespondent.net