Пуцін прыпыніў дыпламатычныя адносіны з ЗША — замежныя СМІ
Правал жэнеўскіх дамоўленасцяў «узмацніў рознагалоссі паміж Вашынгтонам і Масквой».
Як паведамляе The Daily Beast, з моманту ўварвання ў Крым паміж Пуціным і прэзідэнтам Баракам Абамам адбываліся рэгулярныя тэлефонныя размовы з мэтай дээскалацыі сітуацыі ва Украіне.
Аднак, улічваючы тое, што ЗША і ЕС рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі, Пуцін вырашыў, што ўзаемадзеянне павінна спыніцца, піша выданне са спасылкай на дыпламатаў
і крыніцы, блізкія да расійскага кіраўніцтва, піша Украінская праўда.
«Пуцін не будзе размаўляць з Абамам пад ціскам», — сказаў Ігар Юргенс, кіраўнік Інстытуту сучаснага развіцця, блізкі паплечнік
прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, адзначыўшы, што дыпламатычныя адносіны разарваныя не назаўжды.
Дыпламатычныя крыніцы выдання адзначаюць, што Пуцін не зацікаўлены ў размове з Абамам у цяперашніх умовах. Лідары дзвюх краін маглі б зноў дамаўляцца
ў будучыні, аднак ніводзін з бакоў не шукае прамога кантакту, як гэта адбывалася ў пачатку крызісу ва Украіне.
Правал «жэнеўскіх дамоўленасцей» узмацніў напружанасць паміж Вашынгтонам і Масквой, адзначае The Daily Beast.
Разам з тым прадстаўнік Дзярждэпартаменту Джэн Псакі заявіла, што ЗША не прыпынялі ўзаемадзеяння з Расіяй і не былі праінфармаваныя расійскім бокам
аб тым, што гэта адбылося.
Раней паведамлялася, што тэлефонныя кантакты міністра замежных справаў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, якія былі запланаваны на 23 і
24 красавіка, не адбыліся.
Як вядома, ЗША абвінавачваюць Расію ў датычнасці да распальвання сутыкненняў і сепаратысцкіх настрояў ва Усходніх абласцях Украіны пасля таго, як РФ
анексавала Крым.
Расія, у сваю чаргу, абвінавачвае ЗША ў настройванні ўраду Украіны супраць Расіі.