Прадстаўнікі АБСЕ таксама захопленыя і ў Славянску

Тэрарысты ў Славянску захапілі аўтобус з прадстаўнікамі АБСЕ. У цяперашні час вядуцца перамовы з прадстаўнікамі прарасійскіх сілаў.



osce.jpg

Як паведамілі УНІАН ва Упраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны, закладнікі знаходзяцца ў памяшканні мясцовага УСБУ. У цяперашні час вядуцца перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў. Яны адмовіліся вызваляць закладнікаў, матывуючы гэта неабходнасцю іх зносін з кампетэнтнымі органамі Расійскай Федэрацыі, паведамілі ў МУС.

Па дадзеных УСГ МУС Украіны, сёння, 25 красавіка, у 11.40 на ўездзе ў г. Славянск з боку г. Краматорск невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Як паведамлялася раней, сёння, 25 красавіка, у Данецкай вобласці знікла сувязь з членамі місіі АБСЕ.