Даследаванне: цяпер у атмасферы столькі ж вуглякіслага газу, колькі было 4 мільёны гадоў таму

Аднак 4 мільёны гадоў таму на месцы арктычнай тундры раслі лясы, а ўзровень мора быў на 5–25 метраў вышэйшы, чым цяпер

so2.jpg

У траўні 2022 года ўзровень вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнуў максімуму за апошнія чатыры мільёны гадоў і ў паўтара разы перавысіў паказчыкі даіндустрыяльнай эпохі, паведамляе Зялёны прартал.

Пра гэта паведамляе Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

Да пачатку прамысловай рэвалюцыі канцэнтрацыя CO₂ складала 280 часціц на мільён. З таго часу людзі выкінулі ў атмасферу 1,5 трыльёна тон вуглякіслага газу.

У траўні 2020 года яго ўзровень дасягнуў 417 часціц на мільён, у траўні 2021-га — 419, у траўні 2022-га — 421.

Паказчыкі ўзроўню CO₂ ў атмасферы ў розныя гады. Вымяраецца ў часціцах на мільён (ppm).

Паказчыкі ўзроўню CO₂ ў атмасферы ў розныя гады. Вымяраецца ў часціцах на мільён (ppm).

 Цяперашняя колькасць CO₂ супастаўная з тым, што было на зямлі 4,1-4,5 мільёна гадоў таму. Тады на месцы арктычнай тундры раслі лясы, а ўзровень мора быў на 5-25 метраў вышэйшы, чым цяпер. Гэтага б хапіла, каб затапіць большасць сучасных прыбярэжных гарадоў.