Эксперты раскажуць аб асаблівасці медыяменеджменту ў Беларусі
10 студзеня ў Гродна пройдзе канферэнцыя «Свабода слова і
асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі». Удзел у канферэнцыі возьмуць
прафесійныя эксперты ў сферы заканадаўства, медыя, лічбавай бяспекі і
абароны правоў чалавека.
Разам з імі ўдзельнікі змогуць абмяркаваць тое, як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выбудоўваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй, як новы закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў і іншыя пытанні.
Сярод запрошаных экспертаў будуць юрыст Алег Агееў, галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч, сузаснавальнік і эксперт Human Constanta, праграмны дырэктар Фонда “Масавыя камунікацыі” Аляксей Казлюк, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і рэдактарка рэгіянальнага партала HrodnaLife Ірына Новік.
Да ўдзелу запрашаюцца рэдактары і журналісты рэгіянальных сайтаў з усёй Беларусі. Ад аднаго медыя могуць удзельнічаць два прадстаўнікі.
Канферэнцыя пройдзе ў Гродна ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Час – з 11.00 да 16.00 з перапынкам на абед і кава-паўзу.
Падрабязней пра канферэнцыю “Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі”- тут.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна тут.
Паводле adukacya.info