Фігуранта «справы Аўтуховіча» Уладзіміра Гундара зноў чакае карцар

Дачка палітвязня Інга Стромская напісала ў сваім фэйсбуку, што яе бацьку зноў чакае 7 дзён карцара.

Палітвязень Уладзімір Гундар

Палітвязень Уладзімір Гундар


Палітзняволены Уладзімір Гундар, які праходзіць па «справе Аўтуховіча», паведаміў сваёй дачцэ, што яму абвясцілі новае пакаранне — 7 дзён карцара. Калі загад будзе прыведзены ў выкананне, пакуль невядома, піша Інга.

Таксама яна паведамляе, што аналагічнае пакаранне зараз адбывае іншая фігурантка гэтай справы Вольга Маёрава.

Уладзімір Гундар просіць пакуль не дасылаць яму перадачы — «каб не сапсаваліся».

Нагадаем, палітвязень быў затрыманы 30 снежня 2020 года па абвінавачванні ў «стварэнні злачыннай арганізацыі» і «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», пры затрыманні ён быў збіты. Гундар мае інваліднасць: некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю, яму ампутавалі нагу. Акрамя таго, мужчына пакутуе на гіпертанію і сасудзістае захворванне. Актывіст ужо шмат гадоў носіць пратэз, які падчас затрымання сілавікі прымусілі зняць.

У чэрвені Гундар аб'явіў сухую галадоўку пасля таго, як яго даставілі ў суд у адных майтках, паставілі ў расцяжку і прыкулі рукі наручнікамі да кратаў. За непадпарадкаванне яго змясцілі ў карцар.

  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: