Хроніка рэпрэсій у Беларусі: 17 жніўня

Расказваем пра галоўныя падзеі, якія адбыліся ў краіне сёння, 17 жніўня.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Працягваецца суд над палітзняволеным журналістам, аўтарам «Новага Часу» Дзянісам Івашыным. Маці вязня расказала пра тое, як прайшло першае пасяджэнне па справе: Дзяніс здолеў выгукнуць «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне», а таксама сказаць маці некалькі слоў. «Не перажывай! Мы пераможам!» — сказаў Івашын сваёй маці.
Стала вядомая дата пачатку суда над фігурантамі справы, па якой дзяржпрапаганда зняла фільм «Манкурты». Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Гаркача і Сяргея Старчанку пачнуць судзіць 9 верасня. Ім ставяцца ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Палітвязню Эдуарду Пальчысуўзмацнілі пакаранне і адправілі з калоніі ў турму. Паводле слоў яго жонкі, суд па замене меры пакарання прайшоў за 5 хвілін па скайпе. Новы адрас для лістоў палітвязню: 212011, турма №4, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.
Праўладныя ТГ-каналы сёння апублікавалі папярэджанне пра аблаву на ілюстратараў — за стварэнне «антыдзяржаўных стыкераў». Паведамляецца пра затрыманне як мінімум двух чалавек, адзін з іх — ілюстратар Вадзім Багрый. З ім знялі «пакаяльнае відэа».
Арыштаваную маёмасць сям'і Ігара Лосікавыставяць на продаж — нягледзячы на прашэнне палітвязня на самастойны выкуп. Цяпер рэчы Лосікаў будуць выстаўленыя ў крамах канфіскату, дзе іх «зможа набыць кожны, хто жадае».
Палітвязень Яўген Батурадаслаў ліст з-за кратаў. У ім ён дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў і выказвае ўпэўненасць, што «тая бяда, што накрыла нашую краіну, хутка адступіць, і адкрыецца прамы і просты, а таму лёгкі, шлях да волі і праўды».
Палітзняволенаму Андрэю Пачобутувыставілі новае абвінавачванне: журналісту, які 16 месяцаў сядзіць за кратамі, у дадатак да «распальвання варожасці» прад'явілі «заклікі да санкцый».
Фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар паведаміў, што яго чакае новае пакаранне — 7 дзён карцара. Калі ён павінен будзе яго адбыць, пакуль невядома. Палітвязень просіць не дасылаць яму пакуль перадачы і пасылкі.
Стала вядома, што пасля «аблавы» сілавікоў у Пінску затрымалі як мінімум 12 чалавек і завялі адну крымінальную справу. З затрыманымі запісвалі «пакаяльныя відэа». 45-гадоваму Сяргею Савічу прад'яўлена абвінавачванне ў «распальванні варожасці».
Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Гэта Максім Стасіловіч, Аляксандр Кухарэнка, Вячаслаў Мішура, Вольга Стаянава, Алена Андрашчук, Кацярына Сасім, Вікторыя Ждановіч, Дзяніс Дорах, Віталь Вайтовіч, Таццяна Гаўрыльчук, Валерый Гаўрыльчук, Алена Паўловіч, Уладзімір Астапчык, Дзіяна Міцкевіч і Аляксей Субцэльны.
Паводле спісаў «Вясны», на дадзены момант у краіне 1297 палітычных зняволеных. Ініцыятыва dissidentby налічвае 1602 палітвязні.